БЕЛ Ł РУС

Спявачка Дакота чакае першынца

1.06.2017 / 11:23

КК

Ураджэнка Мінска Дакота (па пашпарце — Маргарыта Герасімовіч), вядомая многім як выпускніца «Фабрыкі зорак» і вакалістка рок-гурта «Monroe», разам з мужам Уладам Сакалоўскім анансавалі, што хутка ў іх сям’і будзе папаўненне.

Фота: ok-magazine.ru.

Уладзь быў удзельнікам той жа «Фабрыкі зорак», што і Рыта, дзе яны ў 2007 годзе і пазнаёміліся. На нейкі час іх шляхі разышліся. У Дакоты ўвогуле здарыўся экзістэнцыяльны крызіс: дзяўчына расчаравалася ў шоу-бізнэсе і жыла на мяжы галечы. Пасля яна ўсё ж вярнулася на сцэну і, акрамя сольнай кар’еры, не першы год піша песні для беларускіх, украінскіх і рускіх артыстаў, складае саўндтрэкі да фільмаў. Уладзь таксама спявае сольна і спрабуе сябе ў акцёрскай прафесіі.

Фота з зорнага вяселля: hellomagazine.com.

Ажаніліся Улад і Рыта ў 2015 годзе, а ўчора афіцыйна пацвердзілі чуткі аб цяжарнасці, якія з'явіліся ў СМІ яшчэ ў красавіку.

Беларуская версія самай вядомай песні Дакоты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула