БЕЛ Ł РУС

Сустрэча Мядзьведзева і Лукашэнкі прызначаная на 19 жніўня

14.08.2008 / 18:29

Пра гэта заявіў прэм’ер‑міністар Расеі Ўладзімер Пуцін на сустрэчы з кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Сідорскім 14 жніўня ў Маскве.

19 жніўня ў Сочы плянуецца сустрэча Дзьмітрыя Мядзьведзева і Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў прэм’ер‑міністар Расеі Ўладзімер Пуцін на сустрэчы з кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Сідорскім 14 жніўня ў Маскве.

«У Сочы павінна адбыцца сустрэча двух кіраўнікоў — Аляксандра Рыгоравіча і Дзьмітрыя Анатольевіча, будуць прадоўжаны перамовы па ўсім комплексе пытаньняў», — сказаў Пуцін.

Папярэдняя сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі, нагадаем, адбылася 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасьці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула