БЕЛ Ł РУС

Кітайскі робат паспрабуе паступіць у ВНУ

4.06.2017 / 23:23

Nashaniva.com

Рабатызаваны механізм AI-MATHS сёлета паспрабуе здаць экзамен па матэматыцы, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Выпрабаванне для штучнага інтэлекту будзе доўжыцца каля двух гадзін, за гэты час яму трэба будзе справіцца з некалькімі задачамі па матэматыцы.

Раней робат ўжо спрабаваў здаць экзамен, аднак падчас выпрабаванняў ён развянчаў міф пра тое, што штучны інтэлект здольны разабрацца з любой задачкай для выпускнікоў школ. Машына набрала ўсяго 93 балы, перавысіўшы прахадны мінімум усяго на 3 балы.

Зрэшты, за год робат-матэматык істотна «пракачаў» свае інтэлектуальныя здольнасці (дзякуй праграмістам) і сёлета ад яго можна чакаць больш уражваючых вынікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула