БЕЛ Ł РУС

Brent падаражэла пасля разрыву арабскімі краінамі дыпламатычных адносін з Катарам

5.06.2017 / 10:23

Nashaniva.com

Цана ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у жніўні 2017 года ў ходзе таргоў на Лонданскай біржы ICE вырасла, склаўшы на піку $ 50,71 за бараль. Пра гэта сведчаць дадзеныя таргоў.

Па стане на 09:44 цана ф'ючарса склала $ 50,49.

Раней стала вядома, што Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Саудаўская Аравія і Егіпет разарвалі дыпламатычныя адносіны з Катарам. Катар быў абвінавачаны Арабскай кааліцыяй ў падтрымцы груповак «Ісламская дзяржава» і «Аль-Каіда».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула