БЕЛ Ł РУС

У Буда-Кашалёве пасля фізкультуры памёр 18-гадовы навучэнец каледжа

5.06.2017 / 15:11

Nashaniva.com

У інтэрнаце аграрна-тэхнічнага каледжа Буда-Кашалёва памёр 18-гадовы студэнт, паведамляе раённая газета «Авангард».

Пасля заняткаў фізкультуры ён накіраваўся да сябе ў пакой, дзе нібыта абліўся халоднай вадой — гарачая была адключаная. Ад гэтага спынілася сэрца.

Равеснікі выклікалі хуткую дапамогу, але медыкі не паспелі рэанімаваць хлопца.

Як патлумачылі ў раённым аддзеле Следчага камітэта, у хлопца былі праблемы з сэрцам, але супрацьпаказанняў да заняткаў фізічнай культурай не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула