БЕЛ Ł РУС

Рух транспарту на праспекце Машэрава абмяжуюць сёння з-за трэніровак да параду

5.06.2017 / 16:31

У Мінску абмяжоўваецца рух на праспекце Машэрава для падрыхтоўкі да параду 3 ліпеня.

Сёння, 5 чэрвеня, з 22.00 да 24.00 будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў, у тым ліку грамадскага транспарту, па праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў.

Рух на гэтым участку з 22.00 да 24.00 будзе абмежаваны таксама 8, 12, 15, 19 і 22 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты. ДАІ рэкамендуе вадзіцелям загадзя планаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула