БЕЛ Ł РУС

У Арланда застрэленыя некалькі чалавек

5.06.2017 / 17:41

nn.by

На тэрыторыі адной з фірмаў горада адбылася страляніна. Абставіны трагедыі пакуль невядомыя, паведамляе DW.

Амерыканская паліцыя расследуе акалічнасці страляніны ў Арланда ў штаце Фларыда, ахвярамі якой сталі некалькі чалавек. Пра гэта ў панядзелак, 5 чэрвеня, заявіў офіс шэрыфа гэтага горада.

Па дадзеных СМІ, стральба адбылася на тэрыторыі фірмы, якая вырабляе камплектуючыя для аўтамабільнай прамысловасці. Цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Дэталі здарэння невядомыя.

Амаль год таму ў Арланда адбылася трагедыя, ахвярамі якой сталі амаль 50 чалавек. Амар Мацін, які працаваў ахоўнікам, у ноч на 12 чэрвеня 2016 года здзейсніў напад на папулярны гей-клуб Pulse. Ён застрэліў 49 наведвальнікаў і параніў яшчэ 53 чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула