БЕЛ Ł РУС

Боб Дылан напісаў сваю Нобелеўскую лекцыю і можа атрымаць прэмію

5.06.2017 / 19:1

nn.by

Шведская каралеўская акадэмія атрымала і выклала ў сябе на сайце Нобелеўскую прамову лаўрэата прэміі па літаратуры амерыканскага рок-музыкі з адэскімі каранямі Боба Дылана, піша DW.

Боб Дылан. Фота styleinsider.com.ua

Легендарны амерыканскі паэт і музыка Боб Дылан выканаў умову для атрымання грашовай часткі Нобелеўскай прэміі. У панядзелак, 5 чэрвеня, Шведская каралеўская акадэмія ў Стакгольме паведаміла пра атрыманне Нобелеўскай лекцыі лаўрэата па літаратуры. Лекцыя Дылана павінна была быць адпраўлена акадэмікам да 10 чэрвеня 2017 года, і цяпер музыка можа разлічваць на 8 мільёнаў шведскіх крон (амаль мільён даляраў). Такая ўмова існуе толькі для лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Тэкст у акадэміі назвалі «незвычайным і красамоўным». Яго можна праслухаць і прачытаць на сайце Шведскай каралеўскай акадэміі.

Медаль і дыплом Нобелеўскай прэміі Дылану ўручылі ў красавіку, калі ён знаходзіўся ў Швецыі з канцэртамі. На цырымоніі ўзнагароджання нобелеўскіх лаўрэатаў у снежні ён не прысутнічаў. Больш за тое, цягам некалькіх тыдняў пасля прысуджэння Бобу Дылану Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў кастрычніку 2016 года сябры журы не маглі з ім звязацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула