Apple прэзентавала iOS 11
Apple прэзентавала новую мабільную аперацыйную сістэму iOS 11.
Галоўнае, што там з'явіцца:
- Цалкам перароблены App Store;
- Палепшаны памочнік Siri, які, у прыватнасці, навучыцца перакладаць голасам. Але пакуль ён ведае толькі англійскую, кітайскую, французскую, нямецкую і італьянскую. Siri таксама навучыцца выкарыстоўваць інфармацыю пра вас, атрыманую з тэлефона, на іншых прыладах.
- Праз iMessage можна будзе пераводзіць грошы адзін аднаму;
- Паведамленні больш не будуць захоўвацца на тэлефоне;
- Цэнтр кіравання пераробяць, больш не трэба нічога перагортваць;
- Фотаздымкі будуць займаць менш месца;
- У картах з'явяцца схемы гандлёвых цэнтраў і аэрапортаў;
- З'явіцца функцыя «Не турбаваць, пакуль я за рулём».
Новая iOS выйдзе восенню.