Лукашэнка: Калі мы нешта зможам зрабіць для вас, расіян, мы з вялікім задавальненнем гэта зробім
Аляксандр Лукашэнка бачыць добрыя перспектывы для развіцця вытворчасцей, у тым ліку канкурэнтных, у Беларусі і Расіі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Пензенскай вобласці Расіі Іванам Белазерцавым.
«Нашых рынкаў тут, а ў перспектыве сусветных рынкаў па прадуктах харчавання, адзенні, па іншых кірунках, тэхнікі нават, на ўсіх хопіць. Попыт будзе толькі расці. Таму вы на нас можаце разлічваць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
«Вы павінны ведаць, што вы прыехалі як да сябе дадому. Мы вас з вялікім задавальненнем тут сустракаем і гатовыя аказаць усялякае садзейнічанне. Не толькі таму, што зацікаўлены ў супрацоўніцтве з вамі, а проста таму, што мы родныя людзі. І жыць нам разам доўгія часы, — сказаў ён. — Таму я заўсёды вітаю губернатараў, якія ў свой час выратавалі наш саюз Беларусі і Расіі. заўсёды з імі сустракаюся. Ведайце, што калі мы нешта зможам зрабіць для вас, для расіян, мы з вялікім задавальненнем гэта зробім».