БЕЛ Ł РУС

BMW X5 з расійскімі нумарамі пры развароце праз дзве суцэльныя лініі падбіў матацыклістку 

6.06.2017 / 12:08

Nashaniva.com

Аварыя адбылася ў пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы, паведамляе Autogrodno.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына вярталася ў Гродна з паездкі на турыстычным матацыкле Honda Gold Wing. Тым часам на беларускім баку BMW X5 з расійскімі нумарнымі знакамі нечакана вырашыў развярнуцца праз дзве суцэльныя лініі разметкі, закрануўшы дзяўчыну.

На месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікі ДАІ і дактары хуткай дапамогі. Дзяўчыну шпіталізавалі.

Яе матацыкл забралі для далейшага вывучэння прадстаўнікамі Следчага камітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула