БЕЛ Ł РУС

Чачэнскі футбольны клуб «Церак» пераймянуюць у гонар бацькі Кадырава

6.06.2017 / 18:10

ЗП

Генеральны дырэктар футбольнага грозненскага «Церака» Ахмат Айдаміраў 6 чэрвеня паведаміў, што клуб ад наступнага сезона будзе называцца «Ахмат».

Уладзімір Пуцін і Ахмат Кадыраў.

«Мы напісалі прашэнне кіраўніку рэспублікі. Рада прыняла рашэнне, што цяпер клуб будзе насіць назву не «Церак» Грозны, а «Ахмат» Грозны», — сказаў Айдаміраў.

Рашэнне матывавалі тым, што перайменаванні прасілі заўзятары каманды, а сам Ахмат Кадыраў (бацька Рамзана) быў заснавальнікам «Церака». Ахмат Кадыраў быў кіраўніком Чачні, забіты 9 мая 2004 года.

Адметна, што ў суполцы «Церака» Укантакце супраць новай назвы выказаліся 89% апытаных.

Церак — так называецца рака, якая працякае праз Чэчню. У мінулым чэмпіянаце Расіі «Церак» заняў рэкорднае для сябе пятае месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула