БЕЛ Ł РУС

Дзявятая краіна разарвала дыпламатычныя адносіны з Катарам

7.06.2017 / 07:24

Маўрытанія стала дзявятай краінай, якая на гэтым тыдні разарвала дыпламатычныя адносіны з Катарам.

«Катар звязаў сваю палітыку … з падтрымкай тэрарыстычных арганізацый і прапагандай экстрэмісцкай ідэалогіі», — цытуюць мясцовыя СМІ заяву міністэрства замежных спраў.

У панядзелак Сірыя, Бахрэйн, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет, Емен і Мальдыўская Рэспубліка абвясцілі пра разрыў дыпламатычных адносін з Катарам, высунуўшы супраць яго аналагічныя абвінавачванні.

Пазней да іх далучыліся Маўрыкій і ўсходні ўрад Лівіі (што аспрэчвае легітымнасць міжнародна прызнанага ўрада ў Трыпалі). Грамадзяне Катара павінны пакінуць тэрыторыю гэтых краінаў, паветраная прастора закрыта для катарскіх самалётаў.

Іарданія прыняла рашэнне знізіць узровень дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Катары, а таксама зачыніць мясцовы офіс катарскага тэлеканала «Аль-Джазіра».

Арабскія краіны падазраюць урад Катара ў фінансаванні і ўзбраенні радыкальных ісламісцкіх груповак у Сірыі.

Па дадзеных Financial Times, суседзяў Катара таксама абурыў выкуп у мільярд даляраў, заплачаных ісламістам за выкрадзеных грамадзян Катара ў Іраку і Сірыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула