БЕЛ Ł РУС

Дзясятая краіна разарвала адносіны з Катарам

7.06.2017 / 15:16

Nashaniva.com

Reuters.com

Саюз Каморскіх Выспаў абвясціў пра разрыў дыпламатычных адносін з Катарам.

Улады Камораў накіравалі адпаведнае апавяшчэнне ў катарскае пасольства. Рашэнне ўступае ў сілу з 7 чэрвеня. Краіна стала дзясятай, што разарвала дыпадносіны з Дохай.

Каморскія Выспы знаходзяцца ў Індыйскім акіяне паміж паўночным Мадагаскарам і паўночным Мазамбікам..

5 чэрвеня Саўдаўская Аравія, Егіпет, Бахрэйн і ААЭ абвясцілі пра разрыў дыпламатычных адносін з Катарам, абвінаваціўшы Доху ў падтрымцы тэрарыстычных арганізацый, у тым ліку «Ісламскай дзяржавы» і «Аль-Каіды», а таксама ў дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў гэтых арабскіх дзяржавах. Пазней да іх рашэння далучыліся Емен, Лівія, Мальдыўская Рэспубліка, Маўрыкій, Маўрытанія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула