БЕЛ Ł РУС

Ад халеры ў Емене памерлі амаль 800 чалавек

8.06.2017 / 17:34

Амаль 798 чалавек загінулі ў выніку эпідэміі халеры ў Емене, а колькасць мяркуемых выпадкаў захворвання склала больш за 100 тысяч. Аб гэтым заявіў сёння ў Жэневе афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тарык Язарэвіч, перадае Рэйтэр.

Раней паведамлялася, што з-за халеры ў Емене загінулі больш за 570 чалавек, а колькасць захварэўшых склала амаль 70 тыс.

14 мая ў сувязі з успышкай халеры ўлады еменскай сталіцы Саны ўвялі ў горадзе рэжым надзвычайнага становішча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула