БЕЛ Ł РУС

У панядзелак — кароткачасовыя дажджы і навальніцы

11.06.2017 / 18:18

Nashaniva.com

У асобных раёнах Беларусі 12 чэрвеня прагрымяць навальніцы, паведамілі ў Белгідрамеце.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах прагназуюцца невялікія дажджы, днём на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні — ноччу ўмераны, днём парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14 градусаў, па Гомельскай вобласці — да 16 градусаў цяпла. Днём будзе 18-24 градусы, па поўдні — да 26 градусаў вышэй за нуль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула