У Вільні паставяць 90 спецыяльных будак для бяздомных катоў
Віленскае самакіраванне на працягу трох гадоў мае намер абсталяваць каля 90 будак для бяздомных катоў. Яны будуць устаноўлены ў месцах кармлення гэтых жывёл.
Крытыя драўляныя будкі паставяць, каб жывёлы маглі схавацца ад дажджу, ветру і марозу, паведамляе самакіраванне. Дырэктар дэпартамента самакіравання па бяспецы горада Юлюс Маркунас сцвярджае, што ў Вільні ўжо ў гэтым годзе створана 208 месцаў для кармлення катоў.
«Мэта - і сацыяльная, і ў тым, каб прывесці тэрыторыі ў парадак, а таксама забеспячэнне дабрабыту бяздомных жывёл», - дадаў прадстаўнік самакіравання.
Паводле яго слоў, штогод плануецца будаваць па 30 такіх будак, на гэта прадугледжана выдаткаваць 10 000 еўра ў год.