БЕЛ Ł РУС

Версія разні ў Магілёве: муж зарэзаў жонку, пасля — сябе

12.06.2017 / 18:39

УШ

У катэджы ў Магілёве знайшлі два целы. Загінулыя — сямейная пара узростам 32 і 43 гады, у абодвух колата-рэзаныя раненні.

Паводле адной з аператыўных версій, мужчына падчас канфлікту ўдарыў жанчыну нажом. Ад атрыманых ран яна памерла на месцы. Пасля гэтага ён прычыніў і сабе смяротнае нажавое раненне. Следчыя таксама не выключаюць, што да смерці мужа і жонкі мог быць датычны і нехта трэці - гэтая версія таксама адпрацоўваецца.

Ускосна гэтую версію пацвярджаюць і сваякі загінулых.

Матывы ўчынка невядомыя.

Са слоў суседзяў, сям'я лічылася паспяховай. Муж і жонка працавалі і не злоўжывалі спіртным. У іх засталася 10-гадовая дачка, з якой цяпер працуюць псіхолагі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула