БЕЛ Ł РУС

Беларускія баскетбалісткі далі расслабону на бразыльянках

17.08.2008 / 14:18

МБ

Іх праціўніцамі у чвэрцьфінале стануць гаспадыні Алімпіяды - кітаянкі.

Беларускія баскетбалісткі прайгралі ў апошнім матчы групавога турніру камандзе Бразіліі - 53:68. Праўда, гэты матч ніякага значэньня для месца беларусак у турнірнай табліцы ня меў. Таму яны і далі сабе расслабону. У групе наша каманда заняла 3-е месца, прапусьціўшы наперад чэмпіёнак сьвету - зборную Аўстраліі, і Расею.

Зь пяці гульняў беларускі выйгралі дзьве галоўныя: у Паўднёвай Карэі і Латвіі. Таму наша каманда трапіла ў чвэрцьфінал.

Нашымі праціўніцамі на гэтым этапе стануць гаспадыні Алімпіяды - кітаянкі. Трымаем кулакі за нашых!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула