БЕЛ Ł РУС

Француз перасёк Ла-Манш на лятаючым аўтамабілі ВІДЭА

14.06.2017 / 22:30

Nashaniva.com

Бруна Вецолі, французскі экстрэмал, перасёк Ла-Манш на машыне арыгінальнай канструкцыі, перадаюць інфармагенцтвы. Апарат «Пегас» выглядае як сумесь параплана і багі і быў спецыяльна сканструяваны для перасячэння праліва, што падзяляе Францыю і Вялікабрытанію.

Вецолі пераадолеў на ім адлегласць у 59 км. Як распавёў падарожнік, падрыхтоўка да палёту была даволі працяглай, а само выпрабаванне ён лічыць адным з самых небяспечных у сваім жыцці.

Ствараючы «Пегас», прадпрымальнік Жэром Дафі натхняўся работамі першапраходцаў у галіне авіяцыі пачатку XX-га стагоддзя. 

У найбольш шырокай частцы шырыня Ла-Манша складае 250 км, а ў самай вузкай не перавышае 32 км.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула