БЕЛ Ł РУС

Памёр галоўны дзіцячы алерголаг краіны

16.06.2017 / 10:44

Фота Вольгі Шукайлы

У ноч на 16 чэрвеня пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця галоўны дзіцячы алерголаг краіны — Уладзімір Жарнасек. Яму было 59 гадоў.

Уладзімір Фёдаравіч быў загадчыкам кафедры паліклінічнай педыятрыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам. Ён нарадзіўся ў вёсцы Любатоўшына Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут скончыў на выдатна.

Пачынаў працаваць доктарам-інтэрнам у Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Таксама быў педыятрам і загадчыкам дзіцячага аддзялення Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, працаваў у інфекцыйным аддзяленні груднога ўзросту 4-й дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска.

Яго настаўнікам была вядомы доктар навуковец-алерголаг, доктар навук, прафесар Таццяна Мікалаеўна Сукаватых.

Па дадзеных БелМАПА на снежань 2016 года, Уладзімір Жарнасек апублікаваў 421 навуковую і вучэбна-метадычную працу, з'яўляецца аўтарам двух патэнтаў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула