БЕЛ Ł РУС

Юрый Зісер: «Не купляйце смарт-гадзіннік G08». Разбіраемся, што за гадзіннік і ці варта яго купляць

19.06.2017 / 11:40

Ілля Параскевіч

Уладальнік партала Tut.by Юрый Зісер на сваёй старонцы ў Facebook падзяліўся досведам выкарыстання кітайскага разумнага гадзінніка Smart Watch G08: «Спадарства, не паддавайцеся на рэкламу ў Гугле і таннасць, не купляйце смарт-гадзінніка G08: у ім не працуюць дзве траціны заяўленых функцый, сырэц недапрацаваны».

У каментарах да гэтага запісу спадар Зісер дадаў, праца менавіта якіх функцый яго не задаволіла: «Уваходныя званкі не распазнаюцца і накіроўваюцца на мабільнік. Наадварот, выходныя, набраныя з тэлефона, чамусьці адразу пераадрасоўваюцца на гадзіннік і гучную сувязь. Дзве траціны іконак проста не націскаюцца або выдаюць «Няма SIM-карткі» ці «Няма карты памяці». Замест прагнозу надвор'я выдаюцца тэкставыя паведамленні. Каляндар паказваецца у месячным фармаце, але не клікаецца і не наладжваецца. Пошук па адраснай кнізе адсутнічае, толькі перабор. Цыферблат гадзінніка з'яўляецца толькі пры націсканні кнопкі. І гэтак далей».

Смарт-гадзіннік G08 (GT08) на Aliexpress зараз каштуе у сярэднім $20 (каля 37 рублёў) і мае даволі вялікі заяўлены набор функцый:

Нельга не заўважыць знешняе падабенства гадзінніка да Apple Watch. Відавочна, што дызайнеры G08 натхняліся менавіта гэтым прадуктам кампаніі з Купертына.

І калі наўрад ці хтосьці ставіць пад сумнеў якасць разумных гадзіннікаў ад Apple, то ў выпадку з G08 меркаванні пакупнікоў раздзяліліся. Калі пачытаць больш за тысячу каментараў да тавару, можна заўважыць, што некаторыя шчыра задаволеныя пакупкай і лічаць, што за такую смешную суму нічога большага чакаць не прыходзіцца. У той жа час іншыя апісваюць вялікую колькасць недахопаў, сярод якіх таксама і тыя, пра якія кажа Юрый Зісер.

З аднаго боку, кожны прадукт мае адпавядаць тым характарыстыкам, пра якія заяўляе прадавец, незалежна ад яго кошту. Але ўсё ж такі не варта чакаць ад смарт-гадзінніка па кошце футболкі такой жа якасці, як ад Apple Watch ці ад Samsung Gear па кошце не менш за $250.

А як лічыце вы?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула