БЕЛ Ł РУС

Спявачка Мадонна пераязджае ў Партугалію дзеля сына-футбаліста

20.06.2017 / 11:45

Nashaniva.com

Кажуць, амерыканская спявачка Мадонна хутка пераедзе жыць з Амерыкі ў Партугалію. Зорка ўжо набыла дом недалёка ад Лісабона за 7,8 мільёна даляраў.

На такія кардынальныя змены ў сваім жыцці спявачка пайшла дзеля свайго сына Дэвіда. Яна верыць, што юнага футбаліста чакае вялікая будучыня ў партугальскай «Бенфіцы». Таленавітага хлопца бяруць у мясцовую моладзевую каманду, піша The Daily Mail. 

«Мадонна вельмі рана страціла сваю маці, і самая вялікая амбіцыя ў яе жыцці — быць такой матуляй, якой яна не мела. Можна яе крытыкаваць, але для сваіх дзяцей яна заўсёды жадала найлепшага», — распавяла крыніца.

Нагадаем, старэйшая дачка Мадонны, 20-гадовая Лола, ужо выпырхнула з гняздзечка. А старэйшы сын Рока вырашыў жыць з бацькам, Гаем Рычы. Таму ў Партугалію з мамай пераедуць 11-гадовыя Дэвід і Мерсі і 4-гадовыя Стэла і Эстэр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула