БЕЛ Ł РУС

Аэрапорт Астаны перайменавалі ў гонар Нурсултана Назарбаева

21.06.2017 / 11:4

nn.by

tengrinews.kz

Аэрапорт Астаны перайменавалі ў гонар кіраўніка Казахстана Нурсултана Назарбаева. Адпаведную пастанову ўрада апублікавана ў газеце «Казахстанская правда», піша tengrinews.kz.

«Дадзеная пастанова ўводзіцца ў дзеянне з дня яе першага афіцыйнага апублікавання», - гаворыцца ў тэксце

Даць імя прэзідэнта аэрапорту Астаны прапанавалі яшчэ ў 2009 годзе. У 2015 годзе сталічны аэрапорт прапаноўвалі назваць у гонар Абылай хана — 18-га хана Казахскага ханства, што жыў у 18 ст.

Нурсултан Назарбаеў — прэзідэнт Казахстана, што кіруе краінай ад 1990 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула