БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне на двухгадовага хлопчыка ўпаў тэлевізар: дзіця ў рэанімацыі

21.06.2017 / 14:53

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў Маладзечне 17 чэрвеня ў 10.00.

— Хлопчык, якому толькі-толькі споўнілася 2 гады, прыехаў у госці да бабулі і дзядулі, — распавёў Край.бай старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юрый Багушэвіч. - Хлопчык цягаў па доме самакат, у нейкі момант дарослыя пачулі грукат. Калі яны прыбеглі ў пакой, то ўбачылі, што на хлопчыка з тумбы зваліўся тэлевізар «кубік».

У дзіцяці з носа пайшла кроў, родныя выклікалі хуткую дапамогу.

Хлопчык у цяжкім стане знаходзіцца ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула