БЕЛ Ł РУС

Лявон Вольскі заспявае перад гульнёй «Крумкачы» — «Дынама-Мінск»

23.06.2017 / 17:27

Nashaniva.com

Знакаміты беларускі музыка Лявон Вольскі выступіць перад матчам 14 тура «Беларусбанк. Вышэйшая ліга» паміж «Крумкачамі» і «Дынама-Мінск». Гульня адбудзецца ў суботу 24 чэрвеня і пачнецца ў 17:00 на стадыёне па вуліцы Маякоўскага 127/3, паведамляецца на сайце «Крумкачоў». 

Перад пачаткам футбольнага сезона спадар Вольскі ўжо спяваў разам з «Крумкачамі» на сустрэчы каманды і заўзятараў.

Выступ музыкі ў фан-зоне плануецца ў 16:30. Квіткі анлайн можна набыць па спасылцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула