БЕЛ Ł РУС

У Кітаі пасля сходу апоўзня без вестак зніклі больш за 100 чалавек

24.06.2017 / 08:49

Nashaniva.com

Больш за 100 чалавек лічацца зніклымі без вестак пасля сходу апоўзня ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая. Пра гэта ў суботу, 24 чэрвеня, паведамляе агенцтва Xinhua.

Інцыдэнт адбыўся ў раёне вёскі Сіньмо на досвітку. У выніку ўдару стыхіі пад зямлёй апынуліся больш за 40 невялікіх дамоў.

Апоўзень, які сышоў на вёску, таксама перарэзаў мясцовую раку на ўчастку працягласцю каля двух кіламетраў. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула