Мінскі метрапалітэн перайшоў на летні рэжым працы
Мінскі метрапалітэн сёння перайшоў на летні рэжым працы.
Інтэрвал руху цягнікоў павялічыўся. Гэта звязана са зніжэннем пасажырапатоку. Па ўсiх днях тыдня праца будзе арганізавана з 5.30 да 0.40. Закрыццё станцый для ўваходу пасажыраў — 0.40. Заканчэнне руху цягнікоў — у 1.10. Апошнія адпраўленні цягнікоў з канчатковых станцый «Малінаўка», «Уручча», «Магілёўская», «Каменная Горка» прадугледжаны ў 0.42.
Для ажыццяўлення паездкі з перасадкай на станцыях «Кастрычніцкая» — «Купалаўская» перад заканчэннем працы метрапалітэна рэкамендуецца прыбываць на перасадачны вузел не на апошнім, а на перадапошнім цягніку.