БЕЛ Ł РУС

Беларусы стварылі мабільны дадатак для змянення колеру валасоў 

26.06.2017 / 12:56

Ілля Параскевіч

З'явіўся мабільны дадатак, які дазваляе «прымерыць» на сабе той ці іншы колер валасоў. Пра гэта паведаміў адзін з яго распрацоўшчыкаў Юрый Мельнічак.

Дадатак называецца Fabby Hair. «На дзяўчынах працуе вельмі добра. Цяжка было правільна перафарбоўваць рэдкія валасы з залысінамі», — піша Юрый. «Нягледзячы на простасць дадатку, як гэта здаецца на першы погляд, цяпер ніхто так на жывым відэа рабіць не ўмее». 

Фота Юрыя Мельнічака з яго старонкі ў Файсбук, зробленая з дапамогай дадатку Fabby Hair.

Спампаваць Fabby Hair для iOS

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула