БЕЛ Ł РУС

Заснуў за рулём: у лабавым сутыкненні пад Дзятлавам загінуў 18-гадовы кіроўца

27.06.2017 / 10:36

У лабавым сутыкненні мінівэна і грузавіка пад Дзятлавам загінуў 18-гадовы кіроўца.

26 чэрвеня ў Дзятлаўскім раёне непадалёк ад вёскі Мядвінавічы мінівэн «Форд» нечакана выехаў на сустрэчную паласу. Кіроўца грузавіка ад сутыкнення сысці не змог.

«18-гадовы кіроўца «Форда», які вяртаўся дадому пасля здачы сесіі ў каледжы, загінуў на месцы. Шпіталізаваны яго пасажыр, а таксама кіроўца грузавіка», — распавялі ў ДАІ. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за рулём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула