БЕЛ Ł РУС

У рэйтынгу магутнасці войскаў Беларусь ніжэйшая за Польшчу і Украіну, але вышэйшая за Фінляндыю і Літву

27.06.2017 / 11:42

Зміцер Панкавец

што вы думаеце пра сілу беларускага войска?

Новы рэйтынг вайсковай магутнасці апублікаваў Global Firepower Index. Рэйтынг складаўся на падставе больш чым 50 фактараў. Гэта дазваляе меншым краінам, але больш тэхналагічна развітым, канкураваць з буйнейшымі.

У гэтым рэйтынгу не прымаюцца да ўліку ядзерная зброя, якой валодае краіна. Рэйтынг наўпрост не залежыць ад агульнай колькасці зброі, а хутчэй ад разнастайнасці зброі ў дастатковых аб’ёмах для балансавання агнявой магутнасці.

Чым меншы бал у выніку атрымлівае войска той ці іншай краіны, тым вышэй яна размяшчаецца ў рэйтынгу.

У выніку першае месца ў рэйтынгу занялі Злучаныя Штаты Амерыкі. Іх рэйтынг склаў 0,0871. Следам ідзе Расія з рэйтынгам 0,0941. Тройку прадказальна замыкае Кітай (0,0955).

У дзясятку таксама ўвайшлі наступныя краіны: Індыя, Францыя, Вялікабрытанія, Японія, Турцыя, Германія, Італія.

Беларусь у дадзеным рэйтынгу размясцілася на 50-м радку, паміж Філіпінамі і Даніяй. Усяго ў рэйтынгу 131 краіна.

Сярэдняя працягласць жыцця мужчын пасля выхаду на пенсію
Create column charts

Агульная колькасць самалётаў у беларускім войску ацэненая ў 193 адзінкі (сярод іх 43 знішчальнікі), баявыя танкі — 515, браніраваныя машыны — 2321.

Па магутнасці войска Беларусь саступае Польшчы (18-ы радок), Украіне (30-ы), Румыніі (44-ы), але апярэджвае такія краіны, як Фінляндыя (56-ы), Венгрыя (63-і), Сербія (83-і), Літва (97-ы).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула