БЕЛ Ł РУС

На 28 чэрвеня па захадзе Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных навальніц і ветру

27.06.2017 / 12:49

28 чэрвеня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём па захадзе адаб'ецца ўплыў франтальных раздзелаў. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём па захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні.

Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 6 … 12°С, максімальная днём + 20 … 26°С.

Па паўднёвым захадзе ноччу + 13 … 16°С, днём + 27 … 32°С. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём будзе падаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула