БЕЛ Ł РУС

У польскім Кракаве з'явіцца метро

27.06.2017 / 19:38

nn.by

Кракаў атрымаў 2,5 млн еўра на падрыхтоўку да будаўніцтва метро. Адпаведныя сродкі на тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне першай лініі метрапалітэна ў Кракаве вылучыла Еўрапейская камісія ў рамках праекта «Злучаючы Еўропу», паведамляе Радыё Польшча.

krakow.travel

Распрацоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання дапаможа вызначыць, на якім маршруце павінна быць рэалізаваная інвестыцыя. У пытаннях тэндэру на падрыхтоўку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання горад мае намер кансультавацца з кіраўніцтвам венскага метрапалітэна, навукоўцамі з Горна-металургічнай акадэміі і Кракаўскай палітэхнікі, а таксама праекціроўшчыкамі варшаўскага метро і галоўным ваяводскім кансерватарам помнікаў гісторыі.

За стварэнне ў Кракаве метро мясцовыя жыхары прагаласавалі ў ходзе рэферэндуму ў 2014 годзе. Гэтую ідэю тады падтрымалі 55% гараджан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула