БЕЛ Ł РУС

18-гадовы жыхар Валожына краў з аўтамабіляў, не ламаючы ў іх замкі і не разбіваючы вокны

29.06.2017 / 7:55

18-гадовы юнак абакраў некалькі аўтамабіляў у родным Валожыне. Аднойчы хлопец ішоў па двары ля шматпавярховак. Пачаў зазіраць у машыны на стаянках, каб што-небудзь скрасці адтуль.

Так ён прайшоў тры двары, абакраў чатыры аўтамабілі. У наступны раз «на справу» выправіўся з сябрам. Кралі хлопцы па той жа схеме.

Па словах старшай следчай валожынскага РАСК Дар'і Мікуліч, злодзеям нават не спатрэбілася выбіваць у машынах вокны або ламаць замкі. Усе абкрадзеныя аўтамабілі проста былі незачыненыя. З іх хлопец выносіў магнітолы, мадулятары, флэш-карты, наборы інструментаў.

Цяпер юнаку пагражае да чатырох год пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула