БЕЛ Ł РУС

Грузавік сутыкнуўся з патрульным аўтамабілем у Пінску: пацярпеў міліцыянт

29.06.2017 / 17:23

Nashaniva.com

У Пінску грузавік сутыкнуўся са службовым аўтамабілем міліцыі, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Тут і ніжэй фота: vk.com/pinskislove

Аварыя адбылася сёння каля 5.40. На скрыжаванні вуліц Бялова і Завальнай сутыкнуліся грузавы аўтамабіль «Мерседэс» і службовы ВАЗ-21310. За рулём грузавіка знаходзіўся жыхар Століна 1972 года нараджэння, які не пацярпеў. Міліцэйскай машынай кіраваў 22-гадовы пінчук. Малады чалавек шпіталізаваны.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула