БЕЛ Ł РУС

Трамп абвясціў пра надыход «залатой эры» ў энергетычнай галіне ЗША

30.06.2017 / 7:50

Reuters.com

Выступаючы на сустрэчы, арганізаванай Міністэрствам энергетыкі ЗША, кіраўнік Белага дома заявіў аб пачатку рэалізацыі новай энергетычнай палітыкі ЗША, паведамляе агенцтва Reuters. «Мы будзем экспартаваць амерыканскія энерганосьбіты па ўсім свеце», — паабяцаў Трамп.

Па словах прэзідэнта, гаворка ідзе пра пачатак «залатой эры» амерыканскага дамінавання. Сярод прыкладаў новага падыходу Трамп назваў планы павялічыць пастаўкі амерыканскага звадкаванага газу на азіяцкія рынкі, а таксама продаж вугалю ва Украіну.

Кіраўнік Белага дома таксама заявіў, што яго адміністрацыя разглядае ідэю абнаўлення праграмы развіцця атамнай энергетыкі, якая павінна скласці канкурэнцыю прыроднаму газу і аднаўляльным крыніцам энергіі.

Яшчэ адзін пункт праграмы — распрацоўка новых радовішчаў нафты і газу на амерыканскім шэльфе. Работы былі замарожаныя пры адміністрацыі Барака Абамы.

Указ аб пашырэнні здабычы на шэльфе Трамп падпісаў яшчэ ў канцы красавіка. Ён патлумачыў гэта ў тым ліку стварэннем тысяч новых працоўных месцаў для грамадзян ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула