БЕЛ Ł РУС

На Мінскім моры перакулілася лодка з двума рыбакамі за паўтара кіламетра ад берага

30.06.2017 / 20:38

nn.by

«На Заслаўскім вадасховішчы паблізу вёскі Лапаравічы перавярнулася маторная лодка з двума рыбакамі. Самастойна дабрацца да берага мужчыны, якія апынуліся ў вадзе за паўтара кіламетра ад берага, не маглі», — распавялі ў МНС.

Дырэктар будаўнічага прадпрыемства, які стаў сведкам здарэння, на гідрацыкле выратаваў з вады аднаго з рыбакоў. Другога падабралі ратавальнікі, якія таксама падаспелі.

Абодва рыбакі пражываюць у Мінску. Мужчыны былі апранутыя ў выратавальныя камізэлькі, трагедыі атрымалася пазбегнуць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула