БЕЛ Ł РУС

Расійскія дэсантнікі возьмуць удзел у парадзе 3 ліпеня ў Мінску

2.07.2017 / 10:27

Nashaniva.com

Дэлегацыя расійскіх дэсантнікаў на чале з камандуючым Паветрана-дэсантнымі войскамі Расіі генерал-палкоўнікам Андрэем Сердзюковым накіравалася ў Беларусь для абмену вопытам у арганізацыі баявой падрыхтоўкі. Пра гэта ў суботу паведаміў дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны Расіі.

«У ходзе работы дэлегацыя расійскіх вайсковых экспертаў наведае шэраг вайсковых часцей сіл спецыяльных аперацый узброеных сіл Беларусі, а таксама возьме ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню незалежнасці Рэспублікі», - цытуе паведамленне ТАСС.

Акрамя таго, падчас візіту Сердзюкоў плануе правесці рабочую сустрэчу з камандуючым сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі.

Візіт будзе доўжыцца да 4 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула