БЕЛ Ł РУС

Арабскія краіны атрымалі адказ Катара на ультыматум

5.07.2017 / 07:28

Nashaniva.com

Саудаўская Аравія, ААЭ, Егіпет і Бахрэйн пры пасярэдніцтве Кувейта атрымалі афіцыйны адказ Катара на патрабаванні арабскіх краін. Пра гэта паведамляе Al Arabiya.

Адказ быў перададзены кіраўніку саудаўскага МЗС Адэлю аль-Джубейру кувейцкім міністрам па справах кабінета Мухамедам Абдалой аль-Мубаракам ас-Сабахам. Сумесны адказ будзе абнародаваны своечасова, удакладняе тэлеканал. Дэталі пакуль невядомыя.

Далейшыя крокі ў дачыненні да Катара прадстаўнікі чатырох арабскіх краін абмяркуюць 5 ліпеня ў Каіры.

22 чэрвеня Кувейт на правах пасярэдніка перадаў Катару спіс з 13 патрабаванняў для аднаўлення адносін. Сярод іншага, ад Дохі патрабуюць закрыцця тэлеканала «Аль-Джазіра» і спынення дыпламатычных адносін з Іранам. Таксама Катар павінен закрыць турэцкую вайсковую базу і спыніць ваеннае супрацоўніцтва з Анкарой. Акрамя таго, ад эмірата патрабуюць кампенсацыю, сума якой не названая. На выкананне гэтых умоў Катару далі 10 сутак, да вечара 2 ліпеня. Пазней тэрмін быў падоўжаны на 48 гадзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула