БЕЛ Ł РУС

Як будзе развівацца канфлікт Саудаўскай Аравіі (і ЗША?) з Катарам

5.07.2017 / 10:49

СГ

Нарада кіраўнікоў спецслужбаў Егіпта, Саудаўскай Аравіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і Бахрэйна прайшла ў аўторак у Каіры, паведаміла егіпецкае агенцтва Мена са спасылкай на крыніцы.

Як чакаецца, у сераду ў егіпецкай сталіцы пройдзе таксама нарада кіраўнікоў МЗС гэтых краін, на якім будуць абмяркоўвацца далейшыя дзеянні гэтых краін у дачыненні да маленькай арабскай краіны Катар.

Гэтыя чатыры краіны на чале з Саудаўскай Аравіяй выставілі Катару ультыматум, у якім патрабуюць разрыву яго адносін з Іранам і закрыцця тэлеканала «Аль-Джазіра». За гэтымі патрабаваннямі праглядаюцца і іншыя далекасяжныя інтарэсы: 2-мільённы Катар — адзін з найбольшых у свеце вытворцаў звадкаванага газу, і ён мае намер павялічыць экспарт газу яшчэ на 30% да 2020 года, і гэта супала з намерам ЗША таксама распачаць экспарт уласнага звадкаванага газу. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп устаў на бок Саудаўскай Аравіі ў яе спрэчцы з Катарам, а сама спрэчка распачалася неўзабаве пасля візіту Трампа ў Эр-Рыяд.

Варта адзначыць, што ў Катары размешчаная найбольшая амерыканская вайсковая база ў Персідскім заліве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула