БЕЛ Ł РУС

Польшча і ЗША падпісалі пагадненне аб закупцы ракетных комплексаў Patriot

6.07.2017 / 12:13

Міністэрства абароны Польшчы і ЗША падпісалі пагадненне, якое датычыцца ракетных комплексаў тыпу Patriot.

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч паведаміў, што ў ноч на 6 ліпеня быў падпісаны мемарандум аб закупцы Польшчай васьмі комплексаў Patriot самай сучаснай версіі.

«Урад ЗША пагадзіўся прадаць Польшчы ракетныя комплексы Patriot у самай сучаснай канфігурацыі, дакладна такія ж, якія будуць выкарыстоўвацца войскамі ЗША», - адзначыў міністр абароны Польшчы.

Нароўні з ракетнымі комплексамі Patriot Польшча таксама закупіць ўсескіраваны радар і інтэграваную сістэму камандавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула