БЕЛ Ł РУС

У Гамбургу за час беспарадкаў затрымалі амаль 300 чалавек

9.07.2017 / 14:56

nn.by

Праваахоўныя органы Гамбурга паведамілі, што з пачатку масавых беспарадкаў, якімі суправаджалася правядзенне ў горадзе саміту «вялікай дваццаткі», былі затрыманыя 288 чалавек, роўна палова з іх ужо арыштаваная, піша ВВС.

Раней былі звесткі пра 100 затрыманых, з якіх 43 былі змешчаныя пад арышт. З боку паліцыі, паводле апошніх даных, пацярпелі 285 чалавек.

Сутыкнення ў горадзе працягваліся і ў ноч на нядзелю.

Паліцыя раней прасіла відавочцаў загружаць на спецыяльны партал фота і відэа з акцыі, каб праваахоўнікі змаглі апазнаць парушальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула