БЕЛ Ł РУС

У Беластоку паўстае гіганцкі «беларускі» мурал ФОТАФАКТ

10.07.2017 / 16:38

вам падабаецца? 

Найбольшы ў Польшчы мурал, інспіраваны народным мастацтвам, паўстае ў Беластоку. Гэта чарговая акцыя ў межах кампаніі Ваяводскага асяродка анімацыі культуры Folk on the Street. Мурал стварае мастацкая група «ТАКТАК» з Беларусі. Яны выкарыстоўвуюць узор двухасноўнай тканіны «Выпяканне хлеба» мастачкі Люцыны Кэндзерскай з Васількава. Мастакі намалявалі падобны мурал у Карыціне, кажа сябра групы «ТАКТАК» Аляксандр:

— Мы ўзялі за аснову працу адной з майстрыц. Так вось атрымалася. Там таксама ўсё было на традыцыі падвойнага ткацтва з Падляшша.

Мурал беларускай групы «ТАКТАК» можна будзе ўбачыць цалкам напрыканцы тыдня на сцяне будынка па вуліцы Радзыміньскай, 18 у Беластоку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула