БЕЛ Ł РУС

У Слуцкім раёне карова забіла трохгадовага хлопчыка

10.07.2017 / 22:39

Nashaniva.com

У вёсцы Міхейкі Слуцкага раёна загінула 3-гадовае дзіця — заблыталася ў шлейцы, за якую была прывязаная карова.

Як распавялі kurjer.info мясцовыя жыхары, трагедыя адбылася падчас працоўнага дня, відавочцаў здарэння не было.

Як мяркуецца, дзеці з адной сям'і, малодшаму з якіх было 3 гады, вялі жывёлу на пашу. У нейкі момант карова, магчыма, ад спалоху або ад болю, рэзка рванула і пабегла.

Трохгадовы хлопчык заблытаўся ў шлейцы і жывёла правалакла яго па зямлі некалькі метраў. Дзіця атрымала цяжкія траўмы і памерла.

Пахаванне адбылося у нядзелю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула