БЕЛ Ł РУС

Газавы балон узарваўся ў Смаргонскім раёне: цяжкія траўмы атрымалі трое малых і жанчына

11.07.2017 / 07:42

Nashaniva.com

Паведамленне аб здарэнні выратавальнікі атрымалі 10 ліпеня ў 18.20. Трое маленькіх дзяцей і жанчына атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці, піша Tut.by са спасылкай на прэс-службу МНС. 

Газавы балон аб'ёмам 25 літраў выбухнуў падчас адпачынку кампаніі на беразе возера каля вёскі Белая Смаргонскага раёна.

Апёкі атрымалі 29-гадовая жанчына, яе 6-гадовы сын і дзве дзяўчынкі трох і пяці гадоў.

Стан пацярпелых ацэньваецца як цяжкі. Прычына выбуху выяўляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула