БЕЛ Ł РУС

Беларуска пацярпела ў ДТЗ у Эгіпце

25.08.2008 / 09:23

Nashaniva.com

У нядзелю ў Эгіпце разьбіўся турыстычны аўтобус, у якім знаходзіліся чацвёра грамадзян Беларусі, што адпачывалі на курорце Таба.

24 жніўня ў Егіпце разбіўся турыстычны аўтобус, у якім знаходзіліся чацвёра грамадзян Беларусі, што адпачывалі на курорце Таба. У ДТЗ загінуў егіпцянін-ахоўнік, сур'ёзна пацярпела адна беларуска.

Аўтобус, які ехаў у Каір, сутыкнуўся ў грузавіком на хуткаснай аўтатрасе прыкладна за 70 кіламетраў ад егіпецкай сталіцы.

Турыстка з Беларусі атрымала сур'ёзныя траўмы і была дастаўлена ў адзін з каірскіх шпіталяў. Разам з ёй ў бальніцу адправіліся яе муж і сын, якія таксама ехалі ў гэтым аўтобусе і падчас ДТЗ не пацярпелі.

У беларускі зламаны ногі і ёсць пашкоджанні ў вобласці галавы. Стан жанчыны медыкі ацэньваюць як "стабільны, ён не выклікае апасенняў".

Як паведамілі ў пасольстве, у шпіталі ў Каіры знаходзіцца беларускі консул, які аказвае пацярпелай неабходнае садзеянне.

Яшчэ адна беларуска падчас ДТЗ абышлася лёгкімі пашкоджаннямі. Ёй аказалі дапамогу на месцы здарэння і даставілі ў гатэль. Таксама лёгкія траўмы атрымалі некалькі расіян.

Аварыі турыстычных аўтобусаў у Эгіпце – звычайная рэч

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула