БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыскім раёне залева размыла дарогу, «Вольва» правалілася ў прамыіну 

12.07.2017 / 19:54

nn.by

Учора падчас моцнага дажджу аказаўся размыты ўчастак дарогі Новае Сяло — Ендрыхаўцы ў Ваўкавыскім раёне, паведамілі ў ДАІ Гродзенскай вобласці.

gaigrodno.by

Легкавы аўтамабіль праваліўся ў велізарную прамыіну, якая ўтварылася на асфальтаванай дарозе.

Дапамогу ў эвакуацыі аўтамабіля аказала адно з буйных прамысловых прадпрыемстваў, размешчаных паблізу. Кіроўца ў здарэнні не пацярпеў. Дарога часова закрытая для рамонту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула