БЕЛ Ł РУС

Выпусцілі першы беларускі спінер. Ён квадратны і драўляны ФОТАФАКТ

14.07.2017 / 12:41

Nashaniva.com

Майстры з Пінска, якія робяць 3D-пазлы пад брэндам Eco-Wood-Art, зрабілі першы беларускі эка-спінер.

Айчынны аналаг папулярнай цацкі называецца «твістар». Ад арыгінала ён адрозніваецца формай, матэрыялам вырабу і працягласцю кручэння — наш хутчэй спыняецца. Затое больш экалагічны і бяспечны, сцвярджаюць вытворцы.

«Вонкава ён вельмі нагадвае спінер, але наш прадукт зроблены без падшыпнікаў і таму круціцца максімум пару секунд, пры гэтым ён больш экалагічны — ніякага пластыку і жалеза — і бестраўматычны. Ён, хутчэй, выконвае функцыю ружанца. Мы яго яшчэ клічам «Антыстрэс», — паведамілі tut.by на прадпрыемстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула