БЕЛ Ł РУС

Італьянскі сьвятар ладзіць інтэрнэт‑конкурс прыгажосьці сярод манашак

25.08.2008 / 13:54

Nashaniva.com

На думку сьвятара, прыгажосьць — падарунак аб Бога, і гэтага ня варта хаваць.

Італьянскі сьвятар і багаслоў Антоніё Рунджы вырашыў правесьці ў верасьні інтэрнэт‑конкурс «Міс сястра — 2008», каб пераадолець стэрэатып, што манашкі старыя і суворыя.

На думку сьвятара, прыгажосьць — падарунак аб Бога, і гэтага ня варта хаваць. У конкурсе могуць браць удзел манашкі з усяго сьвету, на блозе айца Антоніё будуць разьмешчаныя фатаздымкі прэтэндэнтак з кароткай інфармацыяй пра сябе і свае захапленьні.

У наведнікаў сайту будзе месяц, каб прагаласаваць на найбольш упадабалую мадэльку. Манашакам дазваляецца пазаваць зь непакрытай гулавой, але фатаздымкі ў купальніках выстаўляцца ня будуць, паведамляе БЕЛТА

Одры Хэпбэрн у ролі сястры Люк з фільму "Гісторыя манашкі".

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула