БЕЛ Ł РУС

«Зялёным чалавечкам» забаранілі ўезд у Фінляндыю

16.07.2017 / 11:37

nn.by

У Фінляндыі ўступілі ў сілу папраўкі ў заканадаўства, якія забараняюць уезд у краіну вайскоўцам без апазнавальных знакаў. Папраўкі прыняты ў інтарэсах «забеспячэння тэрытарыяльнай недатыкальнасці» краіны.

Фота Mikhail Japaridze, AOP

Пастанову аб унясенні адпаведных зменаў у прававыя акты падпісаў фінскі прэзідэнт Саулі Нііністэ, паведамляе DW са спасылкай на нацыянальную тэлерадыёвяшчальную кампанію Yle.

Пад дзеянне паправак, якія прымаюцца ў інтарэсах «забеспячэння тэрытарыяльнай недатыкальнасці» краіны, падпадаюць вайскоўцы, «якія дзейнічаюць альбо наўпрост у інтарэсах замежнай дзяржавы, альбо ад яе імя, альбо са згоды гэтай дзяржавы», адзначаецца ў публікацыі.

Гаворка ідзе, у першую чаргу, пра тыя выпадкі, калі гэтыя асобы перамяшчаюцца арганізавана і са зброяй, удакладняецца ў матэрыяле выдання. За парушэнне забароны пагражае крымінальная адказнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула